Дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні пачаў сустрэчы ў Мінску

Дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні пачаў сустрэчы ў Мінску

У Беларусі з "азнаямляльным" візітам знаходзіцца дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў нашай краіне Андрэа Рыгоні. 23 сакавіка ён сустрэўся са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Рыгоні адзначыў значны прагрэс у адносінах Беларусі і Савета Еўропы за апошнія два гады.

"Апошнім часам мы ўсё ж такі адзначаем канструктыўныя крокі Беларусі і Савета Еўропы насустрач адзін аднаму", — цытуе словы Андрэйчанкі БЕЛТА. Спікер Палаты прадстаўнікоў сказаў, што Беларусь зацікаўлена ў шматбаковым супрацоўніцтве з Саветам Еўропы. І не толькі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, але і ў пытаннях эканомікі, інвестыцый, барацьбы з карупцыяй і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Візіт Рыгоні адбываецца на фоне масавых затрыманняў актывістаў дэмакратычнага руху. За кратамі знаходзіцца і шэраг апазіцыйных лідараў. А як вядома, дакладчык ПАСЕ збіраўся сустрэцца з апазіцыяй. Таксама была інфармацыя, што Андрэа Рыгоні можа правесці сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні пачаў сустрэчы ў Мінску
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі