Дамініканская газета пераблытала Алека Болдуіна з Дональдам Трампам

Дамініканская газета пераблытала Алека Болдуіна з Дональдам Трампам

Дамініканскае перыядычнае выданне El Nacional папрасіла прабачэння за памылковую публікацыю фатаграфіі акцёра Алека Болдуіна замест прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

У пятніцу ў газеце было апублікаванае фота Болдуіна ў вобразе Трампа з парадыйнага скетча ў перадачы Saturday Night Live на тэлеканале NBC. У подпісе пад здымкамі было напісана: "Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп".

Неўзабаве рэдакцыя паведаміла пра памылку ў сваім "Твітэры", аднак да таго моманту фота ўжо выклікала бурную рэакцыю ў інтэрнэце і хвалю жартаўлівых каментароў карыстальнікаў сацсетак.

"El Nacional выбачаецца перад чытачамі і перад усімі, хто адчуў сябе пакрыўджаным гэтай публікацыяй",—- гаворыцца ў паведамленні на сайце газеты.

За апошнія некалькі месяцаў у праграме Saturday Night Live з'явіўся шэраг выпускаў з пародыямі на Трампа і яго атачэнне.

Сам Трамп ў снежні ў сваім "Твітэры" назваў парадыйнае шоу "неглядзельным" і адзначыў, што пародыя на яго ў выкананні Болдуіна атрымалася "горш няма куды", перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі