Данкверт: Пастаўкі з Беларусі скажаюць расійскі рынак
Нелегальныя пастаўкі ў Расію прадуктаў, якія трапілі пад санкцыі, парушаюць канкурэнцыю і скажаюць расійскі рынак. З такой заявай кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт выступіў на расійска-ўругвайскім бізнэс-форуме 15 лютага.
"Нашы калегі з адной бліжэйшай краіны выкарыстоўваюць цікавыя механізмы паставак у Расію, калі прадукцыя еўрапейская становіцца афрыканскай. Мы праз Беларусь зачынілі транзіт 24 афрыканскіх краін, якія не пацвердзілі адгрузку ў Беларусь", — цытуе rns.online словы Данкверта.
Кіраўнік Рассельгаснагляду заявіў, што пастаўкі забароненай прадукцыі негатыўны ўплываюць на расійскі рынак. Па яго словах, такі пастаўкі "скажаюць рынак" "і ён атрымліваецца несапраўдны".
"Прадуктовыя войны" паміж Беларуссю і Расіяй ідуць з большай ці меншай перыядычнасцю. Аляксандр Лукашэнка 3 лютага даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на кіраўніка Рассельгаснагляду за тое, што той перашкаджае пастаўкам прадуктаў з Беларусі ў Расію. Як стала вядома 15 лютага, Сяргей Данкверт атрымаў пытанні ад беларускай пракуратуры.