Дар'я Домрачава: "Пачуваюся добра"

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў сваім акаўнце на Instagram пракаментавала сітуацыю са здароўем. Як паведамляла Еўрарадыё, у спартоўкі выявілі монануклеоз. З'явілася версія, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка можа прапусціць увесь наступны сезон.

Домрачава напісала для сваіх прыхільнікаў: "Усім прывітанне! Каб ніхто не хваляваўся. Дыхаю свежым паветрам і аднаўляюся. Пачуваюся добра. ) Пакуль складана нешта сказаць і ніякіх рашэнняў не прынята, калі таго запатрабуе маё поўнае аднаўленне, я буду гатовая прапусціць сезон. Вельмі важна прыслухоўвацца да свайго арганізму. Буду трымаць вас у курсе. Усё што ні робіцца — усё да лепшага!"

Дар’я Домрачава можа прапусціць увесь наступны сезон?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі