Дар'я Домрачава паўдзельнічае ў эстафетнай гонцы
У пятніцу, 17 лютага, на чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцане пройдзе жаночая эстафетная гонка (4х6 км). У складзе беларускай каманды выступяць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава. Пачатак у 16.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Як паведамляла Еўрарадыё, раней стала вядома, што 19 лютага Дар'я Домрачава, а таксама Надзея Скардзіна паўдзельнічаюць у масавым старце на 12,5 км. Для Дар'і на чэмпіянаце свету пакуль удалай была толькі гонка пераследу, у якой яна заняла другое месца.