Дар’я Домрачава выйграла срэбра ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету

Дар’я Домрачава выйграла срэбра ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заваявала срэбра ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне. Гэта яе першы медаль пасля вяртання ў вялікі спорт — у кастрычніку Дар’я нарадзіла дачку, а ў студзені пачала выступаць на этапах Кубка свету, але не паказвала занадта высокіх вынікаў.

Домрачава стартавала ў пас’юце толькі з 27-й пазіцыі, па выніках не вельмі ўдалага для яе спрынту. Аднак на гэтай гонцы беларуска паказала чыстую стральбу, што дазволіла ёй утрымацца ў тройцы лідараў і абысці нават сёлетніх фаварытак.

Перамога ў гонцы дасталася немцы Лауры Дальмаер, якой Домрачава прайграла 9,6 секунды. На трэцім месцы чэшка Габрыэла Коўкалава — яна дапусціла два промахі і таму не змагла прэтэндаваць на перамогу, хоць і стартавала з першай пазіцыі.

Беларуска Надзея Скардзіна заняла ў гонцы пераследу 19-е месца, Ірына Крыўко — 45-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі