"Давер да камандзіраў пахіснуўся": салдат-адмоўнікаў трымаюць у лагерах у "ЛНР"

Расійскі салдат ва ўкраінскім горадзе Лісічанск / ТАСС​
Расійскі салдат ва ўкраінскім горадзе Лісічанск / ТАСС​

Частку расійскіх салдат, якія адмовіліся ад удзелу ў вайне ва Украіне, трымаюць у спецыяльных лагерах у так званых "ЛНР" і "ДНР". Адзін з іх праз свайго адваката Максіма Грабенюка змог падаць скаргу ў Следчы камітэт Расіі. Па словах ваеннага (яго імя не называецца), толькі ў яго лагеры ўтрымлівалася каля 140 чалавек.

"Падчас аднаго з абстрэлаў УСУ я сур'ёзна пашкодзіў кісць правай рукі, аднак належнай медыцынскай дапамогі так і не атрымаў, вызваленне ад абавязкаў ваеннай службы, нягледзячы на скаргі, мне не дадзена. Кісць у цяперашні час нармальна не функцыянуе. У выніку, на маю думку, тактычных і стратэгічных пралікаў камандавання, неаказання мне медыцынскай дапамогі мой давер да камандзіраў пахіснуўся",піша салдат у сваёй заяве.

У выніку малады чалавек вырашыў адмовіцца ад удзелу ў вайне і падаў рапарт. Але яго, а таксама іншых таварышаў па службе — адмоўнікаў, змясцілі ў "ізаляванае памяшканне ў ваеннай камендатуры" на тэрыторыі так званай "ЛНР".

Вось як у сваёй заяве да следчых салдат апісаў сам лагер:

"У памяшканні з закратаванымі вокнамі і жалезнымі дзвярыма, якія зачыняюцца на замок звонку, не было элементарных выгодаў, для натуральных патрэб выкарыстоўваліся жалезнае вядро і пластыкавыя бутэлькі, харчаванне адсутнічала, дакументы і рэчы былі адабраныя", — напісаў ён.

"Доверие к командирам пошатнулось": солдат-"отказников" держат в лагерях в "ЛНР"
Першая старонка заявы ў СК РФ / "Военный омбудсмен"

Аднак вайскоўцу ўдалося зняць на тэлефон — фотаздымкі і скрыншоты далучаныя да заявы. У ёй ён просіць прыцягнуць да адказнасці афіцэраў за перавышэнне паўнамоцтваў. Але не толькі іх: як сказана ў заяве, байцы ПВК "Вагнер" датычныя да незаконнага пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі