Дажджы, навальніцы, да +28 градусаў. Прагноз надвор'я на 9 чэрвеня

Природа в Беларуси

Природа в Беларуси / Еўрарадыё

У нядзелю, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Неба будзе воблачным з самай раніцы.

На паўднёвым захадзе краіны дажджы пачнуцца ўжо ўночы. Раніцай і ўдзень яны працягнуцца на большай частцы Беларусі. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ўночы — ад 7 да 14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +19...+26 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 28 градусаў. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 9 чэрвеня будзе пахмурна. Уночы тэмпература паветра ў горадзе будзе вагацца ад +7°C да +9°C. Удзень пацяплее да +18...+20 градусаў. Пасля поўдня прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі