"Дэбілы недаробленыя": рабочыя дабудавалі і дамалявалі арт-аб'ект у Мінску

Дамаляваны арт-аб'ект на Карла Маркса / Анастасія Бойка, Еўрарадыё
Дамаляваны арт-аб'ект на Карла Маркса / Анастасія Бойка, Еўрарадыё

У двары на вуліцы Карла Маркса ў Мінску стаяць старыя гаражы, якія ўлетку мастачка Каця Казнадзей​ размалявала "гарадамі-кветкамі". На ярка-жоўтую фарбу для фона скінуліся мясцовыя жыхары, фарбу на сам праект Каці падарыў муж. На днях працоўныя прыбудавалі да гаражоў яшчэ кавалак сцяны, пафарбавалі яго блякла-жоўтай фарбай і... дамалявалі арт-аб'ект мастачкі.

“Дебилы недоделанные”: рабочие достроили и дорисовали арт-объект в центре Минска
Каця Казнадзей і яе горад-кветка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
“Дебилы недоделанные”: рабочие достроили и дорисовали арт-объект в центре Минска
Творчасць рабочых / Анастасія Бойка, Еўрарадыё

"Я бачыла, што яе разбурылі і перабудоўваюць вельмі неакуратна: да малюнкаў на гаражах прыхінаць нейкія жалезабетонныя канструкцыі, з-за чаго дзесьці паадколвалася тынкоўка, сцяну заляпілі граззю, — працягвае Каця. — Калі б мяне папярэдзілі, я прапанавала б сваю дапамогу нават бясплатна. На прыбудове можна было б размясціць інфармацыю аб праекце або проста яго дамаляваць. Вядома, калі мы гаворым пра яго не як пра звычайнае вулічнае графіці, а як пра арт-аб'екце, які павінен прыцягваць увагу турыстаў".

Мастачка распавядае, што, калі не ўмяшацца і не дарабіць сцяну як трэба, неўзабаве на ёй пачнуць з'яўляцца чыесьці спантанныя малюнкі і надпісы (неахайная пустая сцяна прыцягвае ўвагу). Далей яны пяройдуць на сцены гаражоў, таму што "чаму, калі тут можна, нельга там". Дарэчы, нехта ўжо пакінуў тут свой след. "Дэбілы недаробленыя", — напісана на прыбудове маркерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі