Дэлегацыя УЕФА адклала свой візіт у Крым

Дэлегацыя УЕФА адклала свой візіт у Крым

Візіт дэлегацыі УЕФА па чале з Францішакам Лаўрынецам у Крым адкладзены на няпэўны тэрмін. Прычына пераносу даты не ўдакладняецца. Раней паведамлялася, што дэлегацыя наведае штаб-кватэру Крымскага футбольнага саюза ў Сімферопалі 3 кастрычніка, піша pressball.by.

Футбольныя клубы з анексаванага Расіяй Крыма не маюць права ўдзельнічаць ні ў расійскіх, ні ў міжнародных турнірах. УЕФА дало дазвол толькі на правядзенне ўнутранага крымскага чэмпіянату, таму мясцовыя каманды гуляюць толькі між сабой. Расія пагадзілася на такое рашэнне пад пагрозай санкцыяў з боку УЕФА і ФІФА.

Разам з тым УЕФА абяцала выдзеліць сродкі на падтрыманне футбольнай інфраструктуры на паўвыспе і на развіццё дзіцячага футболу ў гэтым рэгіёне.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі