Дэпутат Дзярждумы прызнаў наяўнасць расійскіх войскаў у Крыме

Яна прагучала ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" 12 сакавіка. Тэкст інтэрв'ю размешчаны на сайце радыёстанцыі.



Гаворачы пра неабходнасць абараніць Крым ад "бандыцтвуючых атрадаў з Кіева", Слуцкі заявіў: "Зараз там знаходзяцца некаторыя вайсковыя часці, якія займаюць пазіцыі, так бы мовіць, вось на выпадак таго самага супраціву ўзброенай агрэсіі, ўзброенай экспансіі з Кіева. Гэта не ёсць маштабная вайсковая аперацыя".



Ён выказаў надзею, што да поўнамаштабнай ваеннай аперацыі справа не дойдзе.



Дагэтуль Расія афіцыйна не прызнавала наяўнасці сваіх войскаў у Крыме. На прэс-канферэнцыі 4 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што рашэнне пра увод войскаў ва Украіну яшчэ не прынятае. Узброеных людзей без апазнавальных знакаў у Крыме, апранутых у ваенную форму, ён назваў атрадамі крымскай самаабароны.



Фота — kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі