Дэпутат — "Маці 328": Рашэнне па законапраекце прынятае, сесія закрываецца

Дэпутат — "Маці 328": Рашэнне па законапраекце прынятае, сесія закрываецца

Рашэнне выключыць з паправак у Крымінальны кодэкс 328-ы артыкул прыняла камісія Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, бо да гэты паправак было шмат пытанняў. Пра гэта актывісткам руху "Маці 328" паведаміў старшыня камісіі дэпутат Валянцін Міхневіч. "Законапраект не прыйшоў чыстым", — заявіў ён. 

Дэпутата дадаў, што папраўкі да 328-га артыкула, нягледзячы на ​​выключэнне з праекта закона, будуць лічыцца, быццам прайшлі першае чытанне. Палата прадстаўнікоў разлічвае прыняць іх на вясенняй сесіі — разам з іншымі папраўкамі, выключанымі з праекта закона. У якасці прыкладу такіх паправак Міхневіч прывёў нормы, якія датычаць экстрэмісцкай дзейнасці.

"Маці 328" застаюцца ў холе Палаты прадстаўнікоў і патрабуюць, каб да іх выйшаў спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка. Яны хочуць папрасіць яго змяніць рэгламент працы парламента і працягнуць восеньскую сесію на некалькі дзён, каб паспець прыняць папраўкі ў Крымінальны кодэкс па 328-м артыкуле. (Раней паведамлялася, што старшыня Палаты прадстаўнікоў адмовіўся выходзіць на сустрэчу з актывісткамі руху.)

На гэта Міхневіч сказаў, што рашэнне па законапраекце прынятае, сесія закрываецца сёння. Дэпутат дадаў, што ён не ведае механізм, па якім можа быць зменены рэгламент.

Актыўная ўдзельніца руху "Маці 328" Таццяна Канеўская заявіла, што незадаволеная працай парламента. На яе думку, дэпутаты павінны былі "парваць горла", адстойваючы інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, а яны толькі прыдумваюць нагоды для таго, каб адкласці разгляд законапраекта. Міхневіч парыраваў, што ў Палату прадстаўнікоў паступаюць розныя меркаванні выбаршчыкаў — у тым ліку і супрацьлеглыя тым, якія выказваюць "Маці 328".

Больш навінаў за 20 снежня ў праграме „Петарда” 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі