Дэпутат Марзалюк стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбралі новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў, інфармуе БЕЛТА.
Выбары прайшлі 16 лістапада падчас сесіі агульнага сходу НАН. На 13 вакансій акадэмікаў і 31 вакансію членаў-караў прэтэндавалі 29 і 104 кандыдаты адпаведна.
Найбольшы конкурс быў сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці "Матэрыялазнаўства" — 9 чалавек на месца. Сярод кандыдатаў члены-карэспандэнты максімальная колькасць прэтэндэнтаў была зафіксаваная па спецыяльнасці "Машынабудаванне" — 10 чалавек на месца.
Тайным галасаваннем былі абраныя 5 акадэмікаў і 22 члены-карэспандэнты. Такім чынам, вакантнымі засталіся 8 званняў акадэміка і 9 — членаў-карэспандэнтаў.
Акадэмікамі сталі галоўны вучоны сакратар НАН Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар РУП "Інстытут лёну" НАН Іван Голуб, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ "Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі" Уладзімір Кульчыцкі, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі. Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў — 64 гады.
У лік членаў-карэспандэнтаў увайшлі намеснік гендырэктара па навуковай рабоце РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве" Эрома Урбан, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходзе, гісторык Ігар Марзалюк, акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Мікалай Сердзючэнка, дырэктар ДУ "РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі" Генадзь Гурэвіч, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо ды іншыя. Сярэдні ўзрост абраных членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў.
Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН ладзяцца адзін раз у 2,5-3 гады ў межах наяўных вакансій па спецыяльнасцях, якія зацвярджаюцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук.