Дэпутат ПП з Гомеля спачатку вырашыў вылучацца на новы тэрмін, а потым знік

Ігар Завалей (у цэнтры) адкрывае новую краму ў Добрушы ў снежні 2023 года

Ігар Завалей (у цэнтры) адкрывае новую краму ў Добрушы ў снежні 2023 года / vdobrushe.by

Са спісу кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў раптоўна знік дзейны дэпутат ад Гомельскай сельскай акругі №37 Ігар Завалей. Хаця ў снежні 2023 года ён ужо зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для свайго вылучэння кандыдатам, нават правёў некалькі паказальных мерапрыемстваў, піша "Флагшток". Завалей пад камеры падарыў тэлевізар прытулку і адкрыў краму ў Добрушы. Але з канца 2023 сацсеткі дэпутата перасталі абнаўляцца.

Блогер Андрэй Павук звязаўся з памочнікам дэпутата і спытаў, чаму Ігар Завалей перадумаў балатавацца.

"Ігару Уладзіміравічу прапанавана прадоўжыць дзейнасць на іншай рабоце", — адказаў памочнік дэпутата. Якую менавіта працу прапанавалі Завалею, памочнік адказаць не змог, сказаў, што зараз абмяркоўваецца некалькі варыянтаў прызначэння.

Выданне нагадвае, што Ігар Завалей родам з расійскага Сургута. Да "абрання" ў парламент узначальваў Гомельскі абласны камітэт БРСМ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі