Дэпутат: Работнікі з праблемных прадпрыемстваў заўтра могуць стаць беспрацоўнымі

Дэпутат: Работнікі з праблемных прадпрыемстваў заўтра могуць стаць беспрацоўнымі

Работнікі прадпрыемстваў, якія сёння працуюць не поўны тыдзень, ужо заўтра могуць стаць беспрацоўнымі. І такім людзям лепш загадзя падрыхтавацца да такой сітуацыі. Так дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская патлумачыла неабходнасць унясення зменаў у закон “Аб занятасці насельніцтва”.

Мандроўская: “Упершыню законапраект прадугледжвае магчымасць навучання, магчымасць працаўладкавання грамадзян, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення. Не сакрэт, што сёння частка прадпрыемстваў працуюць у такім рэжыме, калі няпоўная занятасць, няпоўны працоўны тыдзень і верагоднасць скарачэння ў будучым ўжо лунае ў паветры. І зараз такія грамадзяне атрымаюць магчымасць перанавучання. Калі за кошт наймальніка — то яму гэта можна кампенсаваць за кошт бюджэту альбо за кошт дзяржавы”.

Законапраект прапануе даць магчымасць прайсці курс перанавучання і жанчынам, якія знаходзяцца ў дэкрэце. Але, удакладняе дэпутатка, толькі тым, хто альбо не працаваў па сваёй спецыяльнасці і не мае досведу практычнай працы, альбо ўвогуле не мае прафесіі.

Таксама законапраект прадугледжваец сістэму стымулявання для наймальнікаў, каб яны бралі на працу маладых спецыялістаў. Выплочваць заробак такім супрацоўнікам працадаўцу будзе дапамагаць дзяржава — цягам года будзе аплачваць да 50% заработнай платы. Канкрэтную суму кампенсацыі заробку маладога спецыяліста працадаўца будзе абгаворваць з Цэнтрам занятасці, які спецыяліста да яго і накіроўвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі