Дэпутат Савіных: я дапускаю, што выбары прайшлі з парушэннямі
"Выбары, верагодна, адбыліся з парушэннямі. Я гэта дапускаю", — заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных на сустрэчы з выбарцамі.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што пераможцам прэзідэнцкіх выбараў быў Аляксандр Лукашэнка. На думку Савіных, ён набраў большасць галасоў на выбарах.
Дэпутат лічыць, што ў інтарэсах грамадства прызнаць перамогу Лукашэнкі: "Любыя патрабаванні сыходу ў адстаўку — контрпрадуктыўныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.