Дэпутат: Слуханні па кодэксе аб адукацыі перанеслі, бо да яго шмат пытанняў

Дэпутат: Слуханні па кодэксе аб адукацыі перанеслі, бо да яго шмат пытанняў

Кодэкс аб адукацыі, які дэпутаты палаты прадстаўнікоў мусілі абмяркоўваць 29 лістапада, не перадалі ў Палату прадстаўнікоў. Слуханні адмянілі. Паводле дэпутаткі Алены Анісім, гэта звязана са спрэчнымі рэформамі, якія прапаноўвалі ў Мінадукацыі.

Чыноўнікі думалі, як падкарэктаваць закон, каб ён не выклікаў спрэчак. Пра гэта яна распавяла ў размове з Еўрарадыё.

Алена Анісім: “Вельмі шмат пытанняў па кодэксе, таму ён яшчэ не паступіў да нас у тым апошнім выглядзе, у якім яго падрыхтавала Мінадукацыі. У сувязі з тым, што няма канкрэтнага прадмета гаворкі, таму і перанеслі парламенцкія слуханні”.

Па інфармацыі Еўрарадыё, слуханні могуць адбыцца не раней за пачатак наступнага года. Раней да Мінадукацыі ўзнікла шмат прэтэнзій з нагоды анансаваных рэформаў: адмена экзаменаў у гімназіях пасля 4 класа і пераход іх на звычайныя школьныя праграмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі