Дэпутаткі Дзярждумы Расіі папрасілі адпусціць іх з пасяджэння, каб карміць мужоў

Дэпутаткі Дзярждумы Расіі папрасілі адпусціць іх з пасяджэння, каб карміць мужоў

Дэпутаткі Дзяржаўнай Думы Расіі ад КПРФ Тамара Плятнёва і Вера Ганзя абурыліся зацягнутым пленарным пасяджэннем. "Мы — жанчыны, нам трэба прыйсці дадому і яшчэ мужоў пакарміць, а вас жонкі там дома пакормяць", — цытуе РБК словы Плятнёвай, сказаныя на адрас дэпутатаў-мужчын.

Ганзя, у сваю чаргу, заклікала выконваць рэгламент. Па яе словах, пытанне, якое абмяркоўвалі дэпутаты, "не вартае вострай сардэчнай недастатковасці, якую мы можам атрымаць, перавышаючы вось так працоўны час".

У адказ намеснік старшыні Дзярждумы Сяргей Невераў нагадаў, што выбарцы даверылі ім працаваць і прымаць рашэнні. "Калі камусьці цяжка, ёсць нармальнае рашэнне: здайце свой мандат і ідзіце туды, дзе лёгка", — прапанаваў ён.

Выступ Плятнёвай і Ганзі быў выкліканы тым, што пленарнае пасяджэнне Дзярждумы зацягнулася да 20-й гадзіны, хаця паводле рэгламенту мусіла скончыцца а 18-й.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі