Дэпутаты не сталі дэкрыміналізаваць "наркатычны" артыкул 328
19 снежня ў Палаце прадстаўнікоў разглядаўся ў другім чытанні законапраект пра змены ў некаторых кодэксах. У прыватнасці, з Крымінальнага кодэксу была адмененая напрыклад, адказнасць за лжэпрадпрымальніцтва (артыкул 233).
Таксама планавалася зменшыць адказнасць за распаўсюд наркотыкаў паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Аднак дакладчык Васіль Чэкан паведаміў, што пры абмеркаванні гэтага артыкула ўзнікла шмат непаразуменнняў найперш з дзяржаўнымі органамі. У выніку згоды наконт гэтага артыкула так і дасягнулі, таму яго проста выкраслілі з гэтага законапраекта.
Па словах Чэкана, была прапанова дапрацаваць пытанне наконт артыкула 328 і разгледзець увесь законапраект на веснавой сесію Палаты прадстаўнікоў. Але прадстаўнікі бізнэсу чакаюць змены ў заканадаўстве наконт ілжэпрадпрымальніцтва, таму законапраект вырашылі разглядаць ва ўрэзаным выглядзе.