Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 і 6 склікання правядуць сумеснае пасяджэнне

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 і 6 склікання правядуць сумеснае пасяджэнне

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 і 6 склікання сёння правядуць сумеснае пасяджэнне. Як плануецца, таксама ў гэтай сустрэчы будуць удзельнічаць сенатары ранейшага і новага складу Савета Рэспублікі. Таксама мяркуецца, што у пасяджэнні возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

11 верасня ў Беларусі адбыліся парламенцкія выбары, па выніках якіх былі абраныя 110 дэпутатаў для новага складу Палаты прадстаўнікоў. Паводле афіцыйных звестак, яўка па краіне склала амаль 75 %. Ніводзін з новых дэпутатаў не прайшоў у парламент на безальтэрнатыўнай аснове — у кожнай акрузе было сама меней па 2 прэтэндэнты.

У парламент прайшлі таксама прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў, якія раней там прадстаўленыя не былі, сярод іншых дзве апазіцыянеркі — Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Выконваць свае абавязкі новаабраныя дэпутаты афіцыйна пачнуць 11 кастрычніка. Тады адбудзецца першае пасяджэнне новага складу парламента.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі