Дэвід Бэкхэм прыляцеў у Катар паназіраць за матчам Азаранкі (фота, відэа)
Беларуская тэнісістка ўдзельнічае ў турніры WTA ў горадзе Доха.
Знакаміты англійскі футбаліст Дэвід Бэкхэм наведаў матч паўфінала тэніснага турніра ў Досе, у якім беларуска Вікторыя Азаранка сустракаецца з амерыканкай Венус Уільямс. За гульнёй Бэкхэм сачыў у кампаніі мясцовых шэйхаў. У нейкі момант тэлекамеры паказвалі Дэвіда Бэкхэма не радзей, чым тэнісістак. Аднак да канца матча футбаліст на трыбуне не дабыў — сышоў пасля трох першых геймаў.
Пасля матча Азаранка і Бэкхэм зрабілі фота на памяць.
Фота: Еўрарадыё, pressball.by