Дэвід Лінч зняў кліп для Nine Inch Nails (глядзець!)

Nine Inch Nails прэзентуюць новае відэа на песню “Came Back Haunted”, знятае Дэвідам Лінчам. “Came Back Haunted” — гэта першы трэк з новага альбома “Hesitation Marks”, які выйдзе 3 верасня.

Дарэчы, Лінч і лідар Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар ужо мелі сумесныя справы, ствараючы саўндтрэк да фільма Лінча 1997 года “Lost Highway”. Нагадаем, новы альбом Nine Inch Nails запісаны з новымі ўдзельнікамі — Атыкусам Росам і Аланам Маўлдэрам, а таксама пры дапамозе басіста The Who Піна Паладзіна.

Паводле nme.

Фота: pitchfork.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі