Новы альбом Nine Inch Nails выкладзены для праслухоўвання на iTunes
"Hesitation Marks" стане восьмым лонгплэем гурта і афіцыйна выйдзе 3 верасня.
Па словах лідара гурта Трэнта Рэзнара, пры напісанні пласцінкі ён не меў нейкага пэўнага плана. Ён проста знайшоў "чыстае" месца і "пачаў рабіць тое, што падавалася правільным". Музыка кажа, што альбом атрымаўся "электронным па прыродзе", што яму значна бліжэй цяпер, чым гучныя барабаны.
Рэліз "Hesitation Marks" адбудзецца 3 верасня. Пласцінка выйдзе ў чатырох версіях.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.radioportal.ru