Nine Inch Nails прэзентуюць першы сінгл з новай пласцінкі (слухаць)

Новы альбом Nine Inch Nails будзе называцца “Hesitation Marks”. Сёння можна паслухаць першы сінгл з яго — “Came Back Haunted”. На пачатку тыдня песня прасачылася на амерыканскую радыёстанцыю KROQ. Пасля таго, як яна прагучала там, музычны дырэктар станцыі Ліза Уорд сказала, што альбом будзе “ўдарам” для прыхільнікаў Nine Inch Nails, але гэта выдатная пласцінка.

Дыск з’явіцца 3 верасня на лэйбле Columbia, дзе выпускаецца іншы праект Трэнта Рэзнара — How To Destroy Angels. Рэзнар прызнаецца, што замоўчваў працу над новай пласцінкай Nine Inch Nails, хоць, насамрэч, менавіта гэтым ён быў заняты апошнія некалькі месяцаў. Альбом прымусіў Рэзнара спрацавацца з новымі музыкамі — Атыкусам Росам і Аланам Маўлдэрам. З ліпеня абноўлены Nine Inch Nails пачнуць актыўную гастрольную дзейнасць. Падчас гастроляў да музыкаў далучыцца былы гітарыст гурта Робін Фінк.

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі