Для асуджаных на Акрэсціна запусцілі салют

Да іх далучыліся палітыкі і проста неабыякавыя грамадзяне.

Прыйшлі на акцыю Аляксандр Мілінкевіч і Рыгор Кастусёў. У жывым эфіры Еўрарадыё  экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што дагэтуль не ведае, у якой турме трымаюць яго сына. 

Маладыя людзі сталі ў ланцуг, трымаючы свечкі. Спявалі песні, потым зладзілі сапраўдны феерверк з петардаў і хлапушак. 

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку акцыі міліцыянты заявілі, што яна незаконная, і заклікалі прысутных разыходзіцца. Пасля заканчэння акцыі быў затрыманы Міхаіл Пашкевіч. Івана Шылу, які ішоў разам з ім, міліцыянты не чапалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі