Для рамонту дарог у Беларусі дазволілі ўжываць ужо скарыстаны асфальт
Рамонт дарогі, ілюстрацыйнае фота
Рэжым Лукашэнкі прыдумаў, як можна ашчадзіць на рамонце дарог.
Ад сённяшняга дня для дарожнага рамонту можна выкарыстоўваць асфальт, зняты з дарог, адрамантаваных раней. Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Дакладней, для рамонту дарог цяпер можна выкарыстоўваць асфальтагранулят. Гэта крошка, якая ўтвараецца пры фрэзераванні (спілоўванні) старога пласта асфальту перад укладкай новага.
"Інавацыйныя тэхналогіі" ўводзяцца не ад добрага жыцця, а "ў частцы зніжэння матэрыяла-, энерга- і імпартаёмістасці праектных рашэнняў". Гэта значыць, пад уплывам заходніх санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.