Для тых, хто скардзіцца на спёку: якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня
Надвор'е / pixabay
Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў пачатку гэтага тыдня. Так, у аўторак, 12 ліпеня, беларусам варта падрыхтавацца да моцных дажджоў. У многіх раёнах магчымае ўзмацненне ветру: парывы могуць дасягаць 15-20 м/ с, у дзённыя гадзіны месцамі па захадзе – да 23 м/с.
У сталіцы будзе моцны дождж, а раніцай і днём мінчан чакае яшчэ і вецер з парывамі да 15-20 м/с. Пры гэтым надвор'е будзе даволі цёплым: мінімальная тэмпература паветра ноччу + 10..+16°С, максімальная днём + 15..+21 ° С.
У сераду, 13 ліпеня, будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі краіны – яшчэ і дажджліва. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 9 ..+14°С, максімальная днём + 13..+18°С, па захадзе Беларусі – да + 21°С.
Цяплець пачне ад серады дзякуючы паветранай масе з Заходняй Еўропы. Раніцай у сераду ў асобных раёнах можа быць слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 8 ..+ 13°С, а днём яно прагрэецца да + 19..+25 ° С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.