Для ўдзелу ў Уімблдоне тэнісістам РБ трэба падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце

Тэніс, ілюстрацыйнае фота

Тэніс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Для ўдзелу ў Уімблдонскім турніры ўсе беларускія і расійскія тэнісісты будуць абавязаныя падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце. Пра гэта паведамілі ва Усеанглійскім клубе лаўн‑тэніса і кракета (AELTC).

Гэта азначае, што выступаць яны будуць як нейтральныя спартоўцы.

Уімблдонскі турнір адбудзецца з 1 па 14 ліпеня.

Летась на турніры дзейнічалі тыя ж правілы  для нейтральных спартоўцаў. А вось у 2022-м арганізатары не дапусцілі на турнір прадстаўнікоў Беларусі і Расіі — у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі