"ДНР" стала сумнявацца ў Лукашэнку
Нагодай стаў візіт беларускага кіраўніка ў Кіеў.
Кіраўнік інфармацыйнага цэнтра "Паўднёва-ўсходні фронт" Канстанцін Кнырык выказаў сумнеў у нейтральнасці афіцыйнага Мінска. Адпаведную заяву ён зрабіў пасля візіту кіраўніка Беларусі ў Кіеў да Пятра Парашэнкі, перадае ej.by.
Па словах Кнырыка, фармат мінскіх перамоваў з улікам яркай пазіцыі Лукашэнкі цяпер наўрад ці пойдзе на карысць "Данецкай народнай рэспубліцы".
Асаблівую насцярожанасць у дзеячаў "ДНР" выклікала пазіцыя Лукашэнкі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама абяцанне выканаць "любую просьбу Парашэнкі на працягу сутак".
Фота — ej.by