Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю — эфір

Павал Сакурэц

Павал Сакурэц / Еўрарадыё

Днямі беларуская дыяспара Мінеапаліса паведаміла пра набыццё памяшкання, з якога плануецца зрабіць вялікую беларускую прастору — свой уласны дом культуры для правядзення імпрэз. Дом будзе выкарыстоўвацца не толькі для правядзення розных культурніцкіх мерапрыемстваў, але і як месца для часовага жыцця беларусаў, якія абяруць гэты горад у ЗША месцам сваёй эміграцыі, і як каворкінг, і для іншых патрэбаў беларускай суполкі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларускія суполкі не набывалі за мяжой уласнасці для сваіх патрэбаў.

Што з сябе ўяўляе дыяспара беларусаў Мінеапаліса і навошта ім свой дом культуры? Чым канкрэтна будзе займацца каманда гэтага беларускага хаба і якім чынам сёння можна зацікавіць беларусаў за мяжой “беларускім жыццём”? Як мясцовыя ўлады рэагуюць на праблемы беларусаў і ці атрымліваецца знаходзіць паразуменне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік non-profit BelarusianAmericans.Org Павал Сакурэц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі