Домрачава і Б’ёрндален занялі трэцяе месца ў Каляднай гонцы
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава і нарвежац Уле-Эйнар Б’ёрндален занялі трэцяе месца ў Каляднай гонцы, якая праходзіла 29 снежня ў нямецкім Гельзенкірзене. Зорная пара спартсменаў акурат сёлета завяршыла афіцыйную кар’еру, але змагалася з дзеючымі біятланістамі.
Старт адбываўся на Veltins-Arena. Шоў прадугледжвала дзве гонкі: массавы старт і гонку пераследу, якую беглі змяшанымі парамі.
Перамога дасталася Даратэі Вірэр і Лукасу Хоферу з Італіі, на другім месцы нямецкі дуэт Францыска Пройс і Сімон Шэмп.
Калядную гонку ладзяць з 2002 года. Раней у ёй удзельнічалі беларускія пары Вольга Назарава / Аляксей Айдараў (2002), Алена Зубрылава / Уладзімір Драчоў.