Домрачава заняла 3 месца ў спрынце на першым этапе Кубка свету па біятлоне
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава 3 снежня заняла трэцяе месца ў спрынце на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе. Дыстанцыю 7,5 км спартсменка пераадолела за 23 хвіліны 29,2 секунды з адным штрафным кругам. Першай фінішавала фінка Кайса Мякярайнен, другой — немка Мірыям Гёснер.
Надзея Скардзіна паказала 21-шы вынік, Людміла Калінчык — 29-ты, Надзея Пісарава — 41-шы, Ала Толкач — 65-ты з 94 удзельніц.
У агульным заліку Кубка свету Домрачава займае 13-е месца (54 ачкі), Скардзіна — 29-е (20), Калінчык — 42-е (12). Лідзіруе шведка Ганна-Карын Зідэк (92 ачкі).
4 снежня ў Эстэрсундзе пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.