Домрачава заняла ў спрынце 4-е месца, гонку выйграла Экхаф

Домрачава заняла ў спрынце 4-е месца, гонку выйграла Экхаф

У чацвер, 18 студзеня, у італьянскім Антхольцы распачаўся апошні перад Алімпіядай этап Кубка свету па біятлоне. У жаночым спрынце Беларусь прадстаўлялі пяць спартсменак. Дынара Алімбекава не мела промахаў, але на лыжні прадэманстравала невысокую хуткасць і заняла толькі 43-е месца. Не маючы штрафных кругоў, яна прайграла Тырыль Экхаф з Нарвегіі, якая святкавала перамогу ў спрынце, каля 2 хвілін. Другое месца заваявала Лаура Дальмаер з Германіі, трэцяе — Вероніка Віткава з Чэхіі.

Дар’я Домрачава, якая бездакорна адстралялася на першым агнявым рубяжы, на другім дапусціла адзін промах. І гэта пазбавіла яе прызавога месца, яна была толькі чацвёртай, прайграла Экхаф 23 секунды. Пры гэтым Домрачава прадэманстравала лепшую хуткасць на лыжні.

Надзея Скардзіна з адным промахам была 28-я, Надзея Пісарава таксама дапусціла толькі адзін промах і заняла 36-е месца, Ірына Крыўко з 4 промахамі была 83-я.

19 студзеня пройдзе мужчынскі спрынт, на 20 студзеня запланаваныя гонкі пераследавання, а на 21-е — масстарты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі