Домрачава заняла ў спрынце толькі 27-е месца, перамагла Коўкалава

Домрачава заняла ў спрынце толькі 27-е месца, перамагла Коўкалава

Спрынтарская гонка сярод біятланістак на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі прайшла ў пятніцу на чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Хохфільцане. Беларуска Дар'я Домрачава выступіла няўдала. Калі ў "лёжцы" яна адстралялася выдатна, то ў "стойцы" былі тры промахі і яны перакрэслілі шанцы беларускі на прызавое месца. Домрачава заняла 27-е месца (+1.25,6).

Гонку выйграла Габрыэла Коўкалава з Чэхіі — 19.12,6, без промахаў. На другім месцы Лаура Дальмаер з Германіі (+4,0), на трэцім — Анаіс Шэвалье з Францыі (+25,1). Дальмаер і Шэвалье таксама адстраляліся без промахаў. Беларуска Надзея Скардзіна, якая на агнявых рубяжах была дакладная, заняла толькі 25-е месца (+1.19,0). Ірына Крыўко заняла 36-е месца (+1.40,9, адзін промах), Надзея Пісарава — 61-е месца (+2.18,6, два промахі) сярод 101 удзельніцы.

11 лютага пройдзе спрынт у мужчын, пачатак у 16.45. На 12 лютага запланаваныя гонкі пераследу ў мужчын (16.45) і жанчын (12.30).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі