Допыт Януковіча перанеслі на 28 лістапада
Відэадопыт экс-прэізэнта Украіны Віктара Януковіча перанясуць на іншы дзень. Такую прапанову агучыў суддзя Сяргей Дзячук на пасяджэнні Святошынскага суда 25 лістапада. Менавіта гэты суд праводзіць допыт Януковіча.
Прычынай стала тое, што з Лук'янаўскай турмы Кіева не могуць вывезці на допыт затрыманых супрацоўнікаў "Беркута", у справе якіх дапытваюць Януковіча. Выезды з турмы заблакавалі актывісты "Правага сектара".
Януковіч выступаў на судзе па-ўкраінску. Ён заявіў, што сам хацеў выступіць сведкам на гэтым працэсе.
Допыт Януковіча перанеслі на 28 лістапада. Ён пачнецца а 13-й гадзіне па кіеўскім часе (а 14-й паводле мінскага).