ДПК расказаў, колькі ўкраінцаў прыехала ў Беларусь з пачатку вайны
Мінск
Больш за 123 тысячы грамадзян Украіны выехала ў Беларусь з пачатку вайны, піша беларускі ДПК. З пачатку гэтага года ў нашу краіну прыехала больш за 48 тыс. грамадзян Украіны.
Многія з іх прыехалі ў Беларусь праз украінска-беларускую мяжу — больш за 15 тыс. чалавек. Імаверней за ўсё гаворка ідзе пра людзей, якія выязджалі з акупаваных памежных рэгіёнаў Украіны ў першы год вайны, бо ўжо ў 2023 годзе наўпрост з Украіны ў Беларусь прыехала толькі 5 чалавек.
Паводле звестак беларускіх памежнікаў, часцей за ўсё ўкраінцы ўязджаюць у Беларусь праз польскую мяжу — 82 тыс. чалавек, радзей — праз Літву — каля 21 тыс.чалавек. Праз беларуска-латвійскую мяжу ў Беларусь заехала крыху больш за 4 тыс.чалавек.
Некаторыя з іх, заехаўшы ў Беларусь, вяртаюцца дадому. На беларуска-ўкраінскай мяжы працуюць валанцёры, якія дапамагаюць людзям выязджаць самім і вывозіць рэчы. Гісторыю адной такой валанцёркі мы расказвалі тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.