Другі месяц запар зніжаюцца золатавалютныя рэзервы Беларусі
Золата, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі другі месяц запар зніжаюцца золатавалютныя рэзервы. Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня яны склалі амаль 8,36 мільярда долараў.
Скарачэнне за чэрвень склала 52,9 мільёна долараў. Як расказвала Еўрарадыё, у траўні ЗВР паменшалі на 30,1 мільёна долараў.
Адзначаецца, што прычынамі зніжэння ЗВР у чэрвені былі зніжэнне цаны золата і скарачэнне рэзерваў у валюце.
Як адзначаюць у Нацбанку, кошт манетарнага золата, уключанага ў ЗВР, зменшыўся на 23,4 мільёна долараў — да 4,05 мільярда долараў.
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце скараціліся на 24,7 мільёна долараў — да 2,95 мільярда даляраў.
Кошт СДР паменшаў на 4,8 мільёна долараў — да 1,36 мільярда долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.