Другі “Мінкульт”: як ствараць літаратурны часопіс? Адказвае Сяргей Календа
У сучасным беларускім літаратурным асяроддзі не хапае разнастайных тэкстаў і дыскусій вакол літаратурнага працэсу. Спецыялізаваныя часопісы можна пералічыць па пальцах адной рукі. Беларускаму літаратурнаму працэсу патрэбны новыя, маладыя і амбітныя праекты.
Літаратар Сяргей Календа вядомы не толькі як пісьменнік, але і як заснавальнік літаратурнага часопіса “Мінкульт”. Першы нумар з’явіўся ў канцы мінулага года. Тады на яго выданне было сабрана 2 тысячы 300 рублёў. Гэтым разам сума павялічылася і складае 3 тысячы 800 рублёў.
Першы "Мінкульт" сабраў у адным месцы вяршкі беларускай літаратуры: Акудовіч, Арлоў, Балахонаў, Бахарэвіч, Алена Брава, Вішнёў і іншыя. У новым выпуску будуць, можа, не такія вядомыя, але не менш выдатныя аўтары: Андрэй Дзічэнка, Кірыл Дубоўскі, Таня Скарынкіна, Вера Філенка і іншыя.
Другі нумар “Мінкульта” ўздымае пытанне цэнзуры. Ці патрэбна мастацтву цэнзура? Якія высілкі трэба прыкладаць, каб ствараць літаратурны часопіс у Беларусі? Ці ёсць будучыня ў папяровых літаратурных часопісаў у Беларусі?
Пра гэта і іншае паразмаўлялі з пісьменнікам і заснавальнікам часопіса “Мінкульт” Сяргеем Календам.