Дубль Януша прынёс “Шахцёру” перамогу над “Слуцкам”

Скончыліся матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Яны праходзілі 10-11 красавіка. Як паведамлялася раней, у пятніцу БАТЭ выйграў у мазырскай  “Славіі” з лікам 1:0, а “Гомель” перамог бабруйскую “Белшыну” — 2:0.

Сёння ж гулялі гродзенскі “Нёман” і мінскае “Дынама” і гульня не вызначыла пераможцу — 1:1, прычым дынамаўцы рызыкавалі прайграць. “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі даволі нечакана саступіла брэсцкаму “Дынама” — 1:3.

Што да іншых матчаў, якія праходзілі 11 красавіка, то іх вынік стаўся прадказальным. Салігорскі “Шахцёр” гуляў са “Слуцкам” і выйграў 2:0 — пераможным для гарнякоў стаў дубль Мікалая Януша, аформлены на 81-й і 83-й хвілінах матча. “Мінск” згуляў у сухую нічыю з “Нафтанам” — 0:0, а двое сёлетніх вяртанцаў у вышэйшую лігу — “Граніт” і “Віцебск” таксама разышліся з мірам, скончыўшы матч з лікам 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі