"Дуй на мяне". Пяць песень з адбору на "Еўрабачанне", якія вы запомніце

"Дуй на мяне". Пяць песень з адбору на "Еўрабачанне", якія вы запомніце

30 лістапада ў Мінску спявалі прэтэндэнты на ўдзел у "Еўрабачанні" ад Беларусі. Заяўкі падалі 67 выканаўцаў, у фінал прайшлі 13. За бортам апынуліся вельмі запамінальныя нумары. Некаторыя з якіх журы проста не магло слухаць і спыняла менш чым праз хвіліну ад пачатку песні.

Мы сабралі для вас самую мякаць. Прапануем вам праверыць сябе на музычную трываласць:

У фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" гэтыя выканаўцы не ўвайшлі: журы трэш не ацаніла. Фіналістамі сёлета сталі 13 выканаўцаў і гуртоў: Аляксандра Ткач, Кацярына Рудніцкая (Kattie), Уладзіслаў Курасаў, гурт Nuteki, гурт Napoli, гурт Navi, гурт "Pro-вокация", Анжаліка Пушнова, Вадзім Капусцін, Мікіта Ходас, Юлія Каранюк (псеўданім "Июль"), Анастасія Шавярэнка, праект Lermont x Julic.

Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 20 студзеня 2017 года ў Белтэлерадыёкампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі