Два аўтамабілі з беларусамі трапілі ў аварыю ва Украіне (фота)
Беларуска за рулём аўтамабіля Volkswagen Tiguan з расійскімі нумарамі пратараніла тры аўтамабілі на трасе Кіеў-Адэса.
На поўным хаду аўто з жанчынай заехала ў багажнік Toyota Camry, якая ў сваю чаргу ўрэзалася ў BMW X5, а той пратараніў Volkswagen Caravelle з беларускімі нумарамі.
У выніку пацярпела пасажырка Toyota — яе шпіталізавалі. У пажылой пасажыркі Volkswagen лекары дыягнаставалі удары грудной клеткі і сківіцы, рэзаную рану на назе.
Вінаватая ў аварыі — грамадзянка Беларусі — скардзілася на боль у сэрцы, але медыкі аказалі ёй дапамогу на месцы. У выніку аварыі на трасе ўтварыўся шматкіламетровы затор, паведамляюць украінскія СМІ.