Два чалавекі пацярпелі ў Беларусі ад непагадзі
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі
154 разы выязджалі ратавальнікі пілаваць дрэвы, паываленыя непагаддзю 29 ліпеня, паведамляе прэс-служба МНС.
Дызельгенератары МНС накіраваныя на два аб'екты сельскай гаспадаркі. Паводле аператыўных звестак, ураган у панядзелак пашкодзіў 5 аўтамабіляў, 5 жылых дамоў і школу.
Пацярпелі два чалавекі. Сук з дрэва траўмаваў лесніка каля аграгарадка Ярэмічы Карэліцкага раёна. А ў Бабруйску дрэва, павалене ветрам, траўмавала пенсіянерку. Абаіх пацярпелых шпіталізаваныя.
29 ліпеня па Беларусі зноў прайшоў ураган. Парывы ветру дасягалі 25-27 метраў за секунду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.