Два гады "хатняй хіміі" далі мінчанцы, якая выселіла памочніцу пракурора

Гаспадыня кватэры Вольга Сінялёва (злева) цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку / svaboda.org​
Гаспадыня кватэры Вольга Сінялёва (злева) цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку / svaboda.org​

Мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць са здымнага жылля памочніцу пракурора Аліну Касьянчык, прызналі вінаватай у парушэнняў правоў грамадзян, паведамляе TUT.BY.

У якасці пакарання суд прызначыў Сінялёвай два гады "хатняй хіміі". Жанчыне 34 гады, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку.

Пазоўніца Аліна Касьянчык працуе памочніцай пракурора і выступала дзяржабвінаваўцай на многіх палітычных працэсах, у тым ліку на працэсе па справе журналістак "Белсата" Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай

Паводле версіі следства, Касьянчык своечасова выконвала ўсе абавязанні па дамове, а арандадаўца "паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў" і папрасіла наймальніцу з'ехаць.

У пракуратуры палічылі, што гаспадыня кватэры прапанавала датэрмінова скасаваць дамову аб арэндзе, "жадаючы наўпрост парушыць правы, свабоды і законныя інтарэсы пацярпелай выключна ў сувязі з займанай ёю пасадай". Сінялёву судзілі па арт 190 КК (парушэнне раўнапраўя грамадзян).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на гэтым настаяў абвінаваўца. Патлумачыў жаданнем не нашкодзіць памочніцы пракурора і яе сям'і. Сама Касьянчык на першае пасяджэнне тады не прыйшла.

Яшчэ да суда TUT.BY высветліў, што канфлікту ў гаспадыні кватэры і Касьянчык не было. Гаспадыня прапанавала памочніцы пракурора з'ехаць, тая пагадзілася. Дамова была скасаваная па пагадненні бакоў толькі пасля таго, як Касьянчык знайшла новае жыллё. Яна з'ехала, і толькі тады з'явілася крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі