Пачалі судзіць жанчыну, якая выселіла з жылля памочніцу пракурора
У Мінску пачалі судзіць 33-гадовую Вольгу Сінялёву, якая выселіла з жылля памочніцу пракурора Аліну Касьянчык. Крымінальную справу разглядае Заводскі суд, суддзя — Анжэла Касцюкевіч. Абвінавачанай, маці двух дзяцей, адно з іх грудное, пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Радыё Свабода. Вядома, што раней Сінялёва працавала ў ІТ, цяпер — у дэкрэце.
Пацярпелая Касьянчык з'явілася ў суд. Абвінаваўца папрасіў правесці пасяджэнне ў закрытым рэжыме, каб не нашкодзіць памочніцы пракурора і яе сям'і. Адвакат заявіў, што прычына просьбы ў асабістым знаёмстве абвінаваўцы і пацярпелай. Суддзя ў выніку зрабіла пасяджэнне закрытым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.