Два мужчыны на Быхаўшчыне парэзалі колы на 22 аўтамабілях

Два мужчыны на Быхаўшчыне парэзалі колы на 22 аўтамабілях

28 траўня ў Быхаўскі РАУС паступіла адразу шэсць аднатыпных заяваў ад жыхароў вёскі Гадылёва. Яны скардзіліся, што ў ноч з 27-га на 28 траўня на іх аўтамабілях былі парэзаныя шыны, піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Агледзеўшы месца здарэння, следча-аператыўная група выявіла, што шыны былі парэзаныя на 22 аўтамабілях на трох вуліцах вёскі Гадылёва.

На працягу сутак міліцыянты затрымалі двух падазраваных. Гэта былі 54-гадовы і 34-гадовы мясцовыя жыхары. Паведамляецца, што мужчыны, выпіўшы, з хуліганскіх меркаванняў парэзалі нажом шыны аўтамабіляў. Дарэчы, адзін з іх, каб адвесці ад сябе падазрэнні, спусціў шыны і на сваім аўто.

На абодвух Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі