Два польскія паліцыянты папаліся на кантрабандзе цыгарэтаў з Беларусі

Два польскія паліцыянты папаліся на кантрабандзе цыгарэтаў з Беларусі

Двух польскіх паліцыянтаў з Саколкі падазраюць у кантрабандзе цыгарэтаў, піша poranny.pl. Здарэнне адбылося 11 траўня. 

Абодвух злавілі пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы — у Кузніцы, на польскім баку. Калегі з дарожнай паліцыі ехалі з Беларусі ў Польшчу двума аўтамабілямі. Адзін вёз 662 пачкі цыгарэтаў розных марак, другі — 760 пачкаў. 

Пракуратура ўжо выставіла ім абвінавачанні ў кантрабандзе тытуню без польскіх акцызных марак. За гэта ім пагражае штраф і/або зняволенне.

Па словах пракурора Артура Кубэрскага, падазраваныя прызналі сваю віну. Кіраўніцтва паліцыі Падляшскага ваяводства ўжо звольніла абодвух паліцыянтаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі