Два рыбакі ў Кармянскім раёне загінулі ад маланкі

Два рыбакі ў Кармянскім раёне загінулі ад маланкі

Два рыбакі ў Кармянскім раёне трапілі пад удар маланкі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ОСВОД Сяргей Касцючэнка.

Трагедыя адбылася ўвечары 18 траўня. Два жыхары Кармы — 23 і 30 гадоў — рыбачылі на беразе Сожа. Ратуючыся ад дажджу і навальніцы, яны схаваліся пад дрэвам на абрыве каля ракі. Там у іх пацэліла маланка. Ад яе ўдару мужчыны зваліліся ў ваду.

Пра тое, што рыбакі не выходзяць на сувязь, паведамілі сваякі. Каля 23.00 вадалазы Кармянскай станцыі ОСВОД паднялі з вады цела аднаго з рыбакоў. На наступны дзень зранку знайшлі цела другога.

Вядзецца праверка, прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі