Два самалёты Air France змянілі курс з-за небяспекі тэрактаў
Два самалёты авіякампаніі Air France, якія ляцелі з ЗША ў Парыж, былі вымушаныя змяніць курс з-за пагрозы выбухаў на борце. Лайнер А-380 ляцеў у Францыю з Лос-Анджэлеса і пасля атрымання сігналу аб небяспецы быў перанакіраваны ў міжнародны аэрапорт Солт-Лейк-Сіці. На борце было 497 пасажыраў.
Яшчэ адзін самалёт, Боінг 777 ляцеў у Парыж з Вашынгтона і быў вымушаны сесці ў аэрапорце Галіфакса. На яго борце было 298 пасажыраў.
Паводле дадзеных замежных СМІ, пасадкі прайшлі паспяхова і пасажыраў эвакуявалі. Ідзе праверка сігналаў аб пагрозе тэрактаў, інфармуе Ria.ru
У пятніцу, 13 лістапада, у Парыжы адбылася серыя тэрарыстычных атак з выбухамі і стралянінай. Загінула 129 чалавек, каля 300 параненыя.
Фота: REUTERS