Дварковіч: Пастаўкі нафты скароцім, бо Беларусь недаплачвае Расіі за газ

Дварковіч: Пастаўкі нафты скароцім, бо Беларусь недаплачвае Расіі за газ

Расія вырашыла скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале, бо беларускія партнёры недаплочваюць за газ. З такім тлумачэннем выступіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

"Нашыя беларускія партнёры нам недаплочваюць за газ, мы з-за гэтага губляем грошы, у тым ліку ў бюджэце, бо "Газпрам" буйны падаткаплатнік, і, вядома, вымушаныя шукаць варыянты кампенсацыі", — перадае interfax.by словы расійскага чыноўніка.

Раней стала вядома, што ў трэцім квартале 2016 года Расія плануе зменшыць у паўтара раза пастаўкі нафты ў Беларусь. Напрыклад, калі ў другім квартале пастаўкі нафты ў Беларусь складаюць 5,3 млн тон, то ў трэцім квартале плануецца паставіць толькі 3,5 млн тон. Паводле неафіцыйных звестак, скарочаны графік паставак нафты ўжо падпісаны.

Са студзеня 2016 года Беларусь плаціць за пастаўкі расійскага газу не ў тых аб'ёмах, як было дамоўлена раней. Афіцыйны Мінск спасылаецца на тое, што абгрунтаваныя кошты муяць быць зніжаныя. Тым часам "Газпрам" лічыць, што да канца траўня недаплаты склалі каля 250 мільёнаў долараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі