Двое падлеткаў загінулі па віне п’янага кіроўцы
Трагедыя здарылася 19 кастрычніка ў вёсцы Кароліна пад Гродна.
Загінулі 17-гадовы юнак і 12-гадовая дзяўчынка. Легкавы аўтамабіль Volkswagen, у якім яны знаходзіліся, выехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. 27-гадовы кіроўца быў п’яным — утрыманне алкаголю ў яно крыві ў пяць разоў перавышала дапушчальную норму, інфармуе ДАІ Гродзенскай вобласці.
Вінаваты ў аварыі атрымаў толькі ўдары і ранкі. Юнак і дзяўчынка сканалі на месцы здарэння. Ні кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі.